Хуткі доступ да інфармацыі дзякуючы інтэрнэту можа пагоршыць кагнітыўныя здольнасці

Эксперты выказваюць асцярогі з нагоды распаўсюджанасці так званай «лічбавай амнезіі», якая азначае, што людзі прывыкаюць спадзявацца на інтэрнэт у пошуку адказаў на хвалюючыя іх пытанні, і лёгка забываюць прачытаную інфармацыю.

Прадстаўнікі Лабараторыі Касперскага правялі міжнароднае даследаванне, у якім удзельнічалі 6000 спажыўцоў з розных краін ва ўзросце 16 гадоў і старэй. Было ўстаноўлена, што калі людзі сутыкаюцца з пэўным пытаннем, больш за трэць з іх адразу ж пачынаюць шукаць адказ у пошукавай сістэме Google, нават не спрабуючы ўзгадаць ці прыдумаць адказ самі. Акрамя таго, чвэрць людзей адразу ж забываюць інфармацыю, якую яны знайшлі.

Так, 36% апытаных сказалі, што перш, чым выкарыстоўваць Google, яны паспрабавалі ўспомніць адказ самі, але гэта колькасць вырасла на 40% сярод людзей ва ўзросце 45 гадоў і старэй. Цалкам магчыма, што гэтыя карыстальнікі молі ўсумніцца ў дакладнасці сваёй памяці або былі нецярплівыя, не маючы часу для чакання, кажуць спецыялісты. Амаль чвэрць апытаных (24%) прызналіся, што яны забыліся атрыманую ў Google інфармацыю адразу ж пасля таго, як выкарыстоўвалі яе, а сярод людзей старэйшых за 45 гадоў гэтая лічба вырасла да 27%. Гэта імкненне да максімальна хуткага доступу да інфармацыі ў спалучэнні з нежаданнем запамінаць яе пасля выкарыстання мае далёка ідучыя наступствы для нашых доўгатэрміновых успамінаў і кагнітыўных здольнасцяў, адзначаюць даследчыкі.